Конкурсы

Аб правядзенні абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго»

развернуть

У адпаведнасці з пісьмом установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» ад 18.07.2024 № 686 «Аб правядзенні рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» з мэтай фарміравання ў моладзі патрыятычных якасцей, паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да даследавання жыцця і дзейнасці адметных асоб свайго краю, да пазнання гісторычнай, культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы

ЗАГАДВАЮ:

1. Правесці з 22 ліпеня 2024 года па 25 кастрычніка 2024 года абласны этап рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго» ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (далей – конкурс-турнір).

2. Зацвердзіць:

2.1. састаў арганізацыйнага камітэта (далей – аргкамітэт);

2.2. палажэнне аб правядзенні конкурсу-турніру.

3. Дзяржаўнай установе адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» (Драбеня Ф.В.) забяспечыць арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне, кансультаванне ўдзельнікаў конкурсу-турніру.

4. Начальнікам упраўленняў (аддзела) па адукацыі, спорце і турызме райгарвыканкамаў, начальнікам упраўленняў па адукацыі райвыканкамаў, дырэктарам устаноў адукацыі абласнога падпарадкавання:

4.1. арганізаваць удзел навучэнцаў устаноў адукацыі ў конкурсе-турніры;

4.2. забяспечыць якасную падрыхтоўку конкурсных матэрыялаў.

5. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Ю.І.Ларычава

 

Начальнік галоўнага ўпраўлення                                   М.М.Башко

Дубаневіч 2705727

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама

__________________ № _____

 

Састаў арганізацыйнага камітэта па правядзенні абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго» ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

 

Ларычаў Юрый Пятровіч

 

намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама

 

Цвірко

Таццяна Анатольеўна

 

 

Цераховіч

Таццяна Феліксаўна

 

 

Савіцкая

Аксана Уладзіміраўна

 

 

Тарашкевіч

Людміла Пятроўна

 

 

 

 

 

начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама

 

галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама

 

прарэктар па метадычнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»

 

начальнік цэнтра выхаваўчай і ідэалагічнай работы дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама

____________________№____

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго» ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

 

  1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзенае палажэнне вызначае парадак правядзення абласнога этапу рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекту «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (далей – рэспубліканскі праект).

У 2024 годзе ў рамках рэспубліканскага праекта праводзіцца рэспубліканскі конкурс-турнір «Дзівосы краю майго» (далей – конкурс-турнір).

1.2. Арганізатарам абласнога этапу конкурсу-турніру з’яўляецца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне ажыццяўляецца дзяржаўнай установай адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі».

  1. Мэта і задачы абласнога этапу конкурсу-турніру.

Абласны этап конкурсу-турніру праводзіцца з мэтай фарміравання ў моладзі патрыятычных якасцей, паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да даследавання жыцця і дзейнасці адметных асоб свайго краю, да пазнання гісторычнай, культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.

Дасягненне пастаўленай мэты ажыццяўляецца праз рашэнне наступных задач:

масавае ўключэнне навучэнцаў у дзейнасць па даследаванні, вывучэнні, аднаўленні (адраджэнні) і выкарыстанні аб’ектаў «страчанай спадчыны»;

захаванне i выкарыстанне матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцей малой радзімы, распаўсюджванне інфармацыі аб іх і папулярызацыя на карысць iнтарэсаў грамадства;

даследаванне і папулярызацыя жыцця і дзейнасці выбітных асоб свайго краю;

выхаванне беражлівых адносін да гісторыі і культуры краю, адказнасці за захаванне культурна-гістарычнай спадчыны продкаў;

стварэнне іміджу рэгіёна як прывабнага турысцка-экскурсійнага і культурна-пазнавальнага аб’екта;

стварэнне ўмоў для раскрыцця пазнавальных і творчых здольнасцей навучэнцаў.

  1. Удзельнікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу-турніру

У абласным этапе конкурса-турніра прымаюць удзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі ва ўзросце ад 14 гадоў.

  1. Тэрмін рэалізацыі абласнога этапу конкурсу-турніру

Абласны этап конкурсу-турніру праводзіцца ў перыяд з 22.07.2024 па 31.10.2024 у тры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап – ва ўстановах адукацыі з 22.07.2024 па 16.08.2024;

другі этап – раённы (гарадскі) з 17.08.2024 па 13.09.2024;

трэці этап – абласны з 14.09.2024 па 25.10.2024.

  1. Парадак правядзення абласнога этапу конкурсу-турніру

5.1. На першым (школьным) этапе абласнога этапу конкурсу-турніру навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах праводзяць краязнаўчыя даследаванні жыцця і дзейнасці выбітных асоб свайго краю, выяўляюць матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці сваёй малой радзімы, якія можна ўмоўна аднесці да «страчанай спадчыны» (не маюць яўнай праявы на сённяшні дзень).

Падчас даследаванняў удзельнікі конкурсу-турніру працуюць з архіўнымі дакументамі, матэрыяламі археалагічных даследаванняў, публікацыямі ў спецыяльных навуковых выданнях, матэрыяламі музеяў і г.д.

Аб’ектамі пільнай цікаўнасці ўдзельнікаў абласнога этапу конкурсу-турніру становяцца аб’екты «страчанай спадчыны», амаль забытыя ў народзе, ці зруйнаваныя часам і людзьмі.

«Страчанай спадчынай» можа быць нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека (звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць, легенды і паданні), традыцыйныя маўленчая культура, гаворка, змест геральдычных аб’ектаў, уласных геаграфічных назваў (тапонімаў) i інш.), а таксама створаныя чалавекам або цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльныя аб’екты (помнікі гісторыі, прыроды, архітэктуры, археалогіі, горадабудаўнiцтва, мастацтва, дакументальныя помнікі і інш.). Аб’екты «страчанай спадчыны» павінны з’яўляцца аўтэнтычнымі і мець гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае значэнне з пункту гледжання ўдзельніка конкурсу-турніру. Аб’ектам даследаванняў таксама з’яўляюцца малавядомыя, але выбітныя, па меркаваннях удзельнікаў абласнога этапу конкурсу-турніру, землякі, хто зрабіў свой унёсак у адметнасць дадзенага рэгіёна.

Па вынікам даследавання ствараецца брашура «Дзівосы краю майго», ў якой змяшчаецца матэрыял аб «топ-3» (па кожнай пазіцыі 3, усяго 9) аб’ектах «страчанай спадчыны» – найбольш значных матэрыяльных і наматэрыяльных каштоўнасцях малой радзімы, а таксама аб выбітных асобах свайго краю.

Брашура (pdf файл) уключае: тытульны ліст, інфармацыю аб аб’ектах, карту-схему з адзначанымі 9 адметнасцямі, спіс выкарыстаных крыніц. Інфармацыя аб аб’ектах павінна быць прадстаўлена лагічна ў адпаведнасці з наступнай структурай: месцазнагоджанне аб’екта, гістарычная даведка, знішчэння (поўнае ці частковае) аб’екта, ўнёсак «выбітных» асоб у культурнае і (або) духоўнае жыццё малой радзімы, ці ўплыў на ход гістарычнага развіцця краю (калі мае месца). Апісанне аб’ектаў дапаўняецца фотаздымкамі, схемамі, малюнкамі. Пры выкарыстанні літаратуры неабходна даваць спасылкі ў тэксце (калі матэрыял аўтарскі, то гэта таксама неабходна адзначыць). Інфармацыя аб адным аб’екце павінна займаць не больш 2 старонак.

5.2. На другім (раённым/гарадскім) этапе абласнога этапу конкурсу-турніру ацэньваюцца брашуры дасланыя ўстановамі адукацыі. Ад кожнага раёна вызначаецца 1 пераможца.

У трэцім этапе абласнога этапу конкурсу-турніру ўдзельнічае адзін пераможца раённага этапу.

Крытэрыі ацэнкі брашуры:

лагічнасць і змястоўнасць прадстаўленай інфармацыі аб аб’екце;

значнасць аб’екта для сваёй мясцовасці (ці раёна);

крэатыўнасць афармлення;

самастойнасць у зборы і аналізе матэрыялу;

наяўнасць спасылак на крыніцы.

5.3. Пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў раённага этапу конкурсу-турніру, 1 брашуру пераможцы раённага этапу, заяўку на ўдзел (дадатак) дасылаюцца на абласны этап да 16.09.2024 (у электронным варыянце) на e-mail: cvir@moiro.by (аддзел суправаджэння патрыятычнага i экалагiчнага выхавання для Дубаневіч Д.А.). Тэлефон для даведак: 80172705727.

5.4. На трэцім (заключным) этапе абласнога этапу конкурсу-турніру дзяржаўнай установай адукацыі «Мінскі дзяржаўны інстытут развіцця адукацыі» (далей – інстытут) распрацаваныя брашуры кожнага пераможцы другога (раённага) этапу для знаёмства з імі ўдзельнікаў будуць размешчаны на сайце інстытута.

У вызначаны час праводзіцца краязнаўчая віктарына, якая распрацавана на падставе матэрыялаў брашур.

Для падрыхтоўкі вучняў да ўдзелу ў віктарыне напярэдні (за 1,5-2 тыдні) на сайце інстытута (https://moiro.by/) змяшчаюцца брашуры ўдзельнікаў дадзенага этапу.

Па выніках віктарыны 5 навучэнцаў, якія набралі вышэйшы бал, адбіраюцца для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурса-турніра.

5.4. Аўтары, удзельнікі конкурсу, даюць згоду арганізатарам на публікацыю сваіх работ, публічную дэманстрацыю і некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў (з захаваннем аўтарскіх правоў) з мэтай папулярызацыі рэспубліканскага праекта.

5.5. Падвядзенне вынікаў абласного этапу рэспубліканскага конкурсу-турніру

Пераможцы і прызёры абласнога этапу конкурсу-турніру ўзнагароджваюцца дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.

  1. Арганізацыйныя камітэты

Для арганізацыі і правядзення абласнога этапу конкурсу-турніру на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей ‒ аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсу-турніру;

даводзіць інфармацыю аб конкурсе-турніры да ведама ўстаноў адукацыі;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсу-турніру;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу-турніру;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсу-турніру ў сродках масавай інфармацыі.

Арганізацыйнае правядзенне абласнога этапу конкурсу-турніру забяспечваюць:

на першым этапе – установы адукацыі;

на другім этапе – структурныя падраздзяленні гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі;

на трэцім этапе – структурныя падраздзяленні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

Для падвядзення вынікаў абласнога этапу конкурсу-турніру на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы.

Журы на ўсіх этапах конкурсу-турніру:

ацэньвае праекты, якія прадстаўлены ўстановамі адукацыі;

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсу-турніру;

прадстаўляе рашэнні (пратаколы) па выніках конкурсу-турніру і іншую неабходную інфармацыю ў адпаведныя аргкамітэты.

  1. Фінансаванне абласнога этапу конкурсу-турніру

Фінансаванне абласнога этапу конкурсу-турніру ажыццяўляецца:

на першым этапе – установай адукацыі;

на другім этапе – за кошт раённых, г. Жодзіна бюджэтаў, прадугледжаных на правядзенне мерапрыемстваў;

на трэцім этапе – за кошт сродкаў абласнога бюджэта, прадугледжаных на правядзенне мерапрыемстваў.

Для фінансавання абласнога этапу конкурсу-турніру на ўсіх этапах могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспубліка Беларусь.

 

 

Дадатак

 

Заяўка на ўдзел у абласным этапе

рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго»

ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

______________раёна (г. Жодзіна),

____________________ установы абласнога падпарадкавання

 

№ п/п

Назва брашуры

Прозвішча, імя вучня

Клас

Установа адукацыі

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога, кантактны тэлефон

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Открываем Беларусь

13.09.2024
Учащиеся нашей школы приняли участие в конкурсе "Открываем Беларусь"
развернуть

https://youtu.be/UkhY4GV0nWs   ссылка на видеоролик

Стартовал республиканский конкурс «Открываем Беларусь». Мероприятие проводится по инициативе Республиканского совета по исторической политике при Администрации Президента Республики Беларусь.

Организаторы конкурса – Министерство образования Республики Беларусь, государственное учреждение образования «Академия образования», учреждение образования «Республиканский центр экологии и краеведения», Республиканский молодежный центр.

Конкурс проводится с целью воспитания у подрастающего поколения гражданственности и патриотизма, традиционных духовных и нравственных ценностей белорусского народа, уважения к историческому прошлому Беларуси, гордости за достижения суверенной Республики Беларусь.

К участию приглашаются учащиеся V–X классов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования, индивидуально или в составе авторского коллектива (не более трех человек).

Конкурс пройдет в четыре этапа:

  • первый этап – школьный;
  • второй этап – районный (городской);
  • третий этап – областной (Минский городской);
  • четвертый этап – республиканский (заключительный).

Для участия в мероприятии необходимо не позднее 6 сентября 2024 года предоставить по адресу, указанному Оргкомитетом Конкурса учреждения образования, в котором обучается учащийся, ссылку на видеоролик о факте (событии, явлении) из прошлого или настоящего Беларуси. Содержание видеоролика должно отражать тему конкурса «Открываем Беларусь». Основной посыл: «Я открыл для себя … и хочу рассказать об этом другим».

Победители конкурса определяются среди учащихся V–VII и VIII–X классов:

  • на школьном этапе – до 17 сентября 2024 г.;
  • на районном (городском) этапе – до 4 октября 2024 г.
  • на областном (Минском городском) этапе – до 25 октября 2024 г.
  • на республиканском (заключительном) этапе – до 15 ноября 2024 г.

Победители республиканского конкурса сочинений будут награждены призами Республиканского совета по исторической политике.

Подробнее с Положением о проведении конкурса можно ознакомиться здесь.

Информационное письмо размещено здесь.

 

 

 
свернуть