Тыдзень роднай мовы

26.09.2022

 

Назва мерапрыемства

 

Тэрмін правядзення

 

Кароткая інфармацыя пра мерапрыемства

Урачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы

19.09.2022

Урачыстае адкрыццё адбылося на агульнашкольнай лінейцы, дзе прысутныя азнаёміліся з планам правядзення Тыдня беларускай мовы. На ўваходзе ў школу вучняў і настаўнікаў сустракалі дзяўчаткі, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, у вяночках з васількоў. Яны віталі ўсіх і зычылі добрага дня, а таксама ўручалі эмблемы “Я люблю беларускую мову”.

 

Вясёлы перапынак. Беларускія народныя гульні, прыпеўкі, флэшмоб

19.09.2022

На перапынках вучні ўдзельнічалі ў конкурсе прыпевак “Дзяўчынкі-весялушкі”, знаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі, а самае вялікае ўражанне пакінуў флэшмоб “Я люблю Беларусь”.

 

Забаўляльная віктарына “Адгадай слова-атрымай падарунак”

20.09.2022

Вучні 11 класа наведаліся ў госці да вучняў 5-х класаў і ў гульнёвай форме правялі віктарыну. Былі прапанаваны прадметы, назвы якіх вучні павінны былі агучыць па-беларуску. Хто правільна называў, той атрымліваў прадмет у падарунак.

 

Квэст-гульня “Фальклор, фальклор-душа народа”

20.09.2022

 

Настаўніцай Губарэвіч І.А. была распрацавана і праведзена квэст- гульня, дзе вучні 8-ых класаў ў поўнай меры маглі раскрыць свае творчыя здольнасці, артыстызм, праявіць цікавасць да вывучэння беларускай народнай творчасці і этнаграфіі, пашырыць кругагляд.

 

Забаўляльна-пазнаваўчы праект  “Музей у чамадане”

21.09.2022

Вучні разам з настаўніцай Нікіцінай А.А. удзельнічалі ў забаўляльна-пазнаваўчым праекце “ Музей у чамадане”, дзе шасцікласнікі пазнаёмілі вучняў пачатковых класаў з прадметамі побыту нашых продкаў.

 

Конкурсная праграма “Самы шчыры беларус”

21.09.2022

Настаўніца Кірыльчык Н.І. з вучнямі 6-ых класаў здзейсніла цікавае падарожжа ў гістарычнае мінулае нашай краіны. У займальнай форме вучням былі прапанаваны заданні па мовазнаўстве, гісторыі, культуры Беларусі, што спрыяла фарміраванню матывацыі вучняў да навучання беларускай мове.

 

Акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”

22.09.2022

Акцыя была арганізавана з нагоды святкавання стагадовага юбілею выдатнага беларускага паэта Максіма Танка.У школьнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэта, пачытаць і паслухаць яго вершы.

 

Конкурс знатакоў мовы “Знайдзі памылкі ў тэксце”

22.09.2022

Вучням 9-х класаў было прапанавана знайсці памылкі ў тэксце “Адкуль паходзіць беларускае слова”. Хто знайшоў  усе арфаграфічныя памылкі, той і стаў пераможцам.

 

Урок мужнасці “Якога колеру вайна” 

22.09.2022

Настаўніца Нікіціна А.А. правяла ўрок мужнасці ў 11-ым класе “Якога колеру вайна”,  тым самым пашырыла веды навучэнцаў пра літаратуру, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне, пра пісьменнікаў-франтавікоў. Бібліятэкар Тузенкова С.К. арганізавала кніжную выставу па дадзенай тэме.

 

Наведванне краязнаўчага музея

24.09.2022

Навучэнцы 5-х класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі краязнаўчы музей. Яны пазнаёміліся з экспазіцыяй музея і праслухалі лекцыю па тэме “Будучае нацыі ў адзінстве народа”.

 

Вясёлы перапынак. Беларускія мультфільмы “Як Несцерка скарб знайшоў”

23.09.2022

На перапынках у фае школы быў арганізаваны прагляд мультфільмаў на беларускай мове. Па заканчэнні вучням было прапанавана перакласці на беларускую мову і агучыць вядомыя рускія мультфільмы.

 

Анлайн-акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай”

На працягу тыдня

Вучні 9-11 класаў стваралі відэасюжэты пра знакамітых землякоў і размяшчалі іх ў сацыяльных сетках.Такім чынам інфармацыя станавілася даступнай шырокаму колу гледачоў.

 

Інтэрактыў “Вокладка любімай кнігі”

На працягу тыдня

Прадстаўленне работ 23.09.2022

Вучні 5-7 класаў стваралі вокладку любімай кнігі і ў творчай форме прадстаўлялі яе. Такая форма работы спрыяла развіццю вуснага маўлення навучэнцаў.

 

Праект “Не маўчы па-беларуску”

На працягу тыдня

Навучэнцам школы былі прапанаваны тэматычныя групы слоў. Яны павінны былі намаляваць прадметы і падпісаць іх па-беларуску. Візуалізацыя спрыяла хуткаму запамінанню дадзеных слоў.